Name |
Кніга "Лёсам пазнанае" |
Author |
Калеснік У. А. |
Year of establishment |
1982 г. |
Place of establishment |
г. Мінск |
Description
На авантытульным лісце кнігі надрукаваны чорна-белы фотаздымак аўтара. Вялікімі літарамі напісана назва кнігі і імя яе аўтара. У кнігу ўвайшлі выбрыныя літаратурныя партрэты і нарысы. На светлым полі аўтар напісаў дароўныя словы: "Літаратурнаму музею Гродзеншчыны. Кніжка гэтая - сціплы веснік маіх паездак, вандраванняў, сустрэч з цікавымі землякамі, паэтамі і ўдзельнікамі вызваленчага руху ў нашым краі, якія прынеслі мне шмат радасці, гонару за наш край, яго людзей. Буду рады, калі чытач раздзеліць гэтыя пачуцці".
Intresting info
зборнік выбраных літаратурных партрэтаў і нарысаў, прысвечаны пісьменнікам, якія пачыналі свой шлях у Заходняй Беларусі. З даследчыцкай падрабязнасцю апісаны партрэты Гальяша Леўчыка, Міхася Васілька, Алеся Салагуба, Міколы Засіма, Піліпа Пестрака, Максіма Танка, Янкі Брыля, украінскага паэта Аляксандра Гаўрылюка і польскага пісьменніка і перакладчыка Яна Гушчы. Перад напісаннем зборніка аўтар правёў доўгія часы ў архівах і бібліятэках, перапісваўся са сведкамі, роднымі і блізкімі асобаў, пра якіх пісаў.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |