Name |
Паштоўка Янкі Брыля |
Author |
Брыль І. А. |
Year of establishment |
1985 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Мінск |
Description
На адваротным баку паштоўкі чорным стрыжнем напісана кароткая запіска Я. Брыля Дануце Загнетавай. У запісцы Я. Брыль ўдакладняе звесткі аб нараджэнні якогасьці вядомага ім дваім Мацея. У канцы запіскі жадае сваёй сяброўцы ўсяго добрага.
Intresting info
У адным са сваіх інтэрв’ю паэтка Д. Бічэль так выказалася пра Я. Брыля: “
Ён быў маім духоўным бацькам, хоць я гэтага, можа, не ўсведамляла. Але яго вялікая чыстая прыгожая асоба, яна сьвяціла ўвесь час мне, як толькі я ўвайшла ў літаратуру. Таму што ён быў у Заходняй Беларусі, і ён сачыў за літаратурай гэтага рэгіёну. І неяк ён мяне заўважыў і заўсёды так асьцярожна накіроўваў. Мне здаецца, што ён увесь час недаацэнены. Ён быў вельмі вялікім празаікам, ён быў празаікам і паэтам адначасна”.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |