Name |
Альбом самаробны. "Горадзенскі гурток беларускай моладзі" |
Author |
Зоська Верас |
Year of establishment |
1989 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Рукапісны альбом “Гродзенскі гурток беларускай моладзі” ўключае 17 старонак, тэкст пададзены на беларускай мове, што набраны на пішучай машынцы. У альбоме змешчыны тры фотакопіі фотаздымкаў з подпісамі імёнаў і прозвішчаў людзей. Зоська Верас (сапр. Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік, 1892-1991 гг.) нарадзілася на Украіне, вучылася ў прыватнай гандлёвай школе ў Кіеве. Падчас навучання ў прыватнай жаночай гімназіі ў Гародні спрычынілася да беларускага руху. Гімназісты, сярод якіх была і Зоська Верас, на чале з Адамам Бычкоўскім арганізавалі Гродзенскі гурток беларускай моладзі, мэтай якога была, найперш, самаадукацыя: вывучэнне мовы, гісторыі, звычаяў свайго краю. Гурткоўцы ладзілі вечарыны, ставілі п’есы.
Intresting info
гэты альбом перадала ў музей сама Зоська Верас. Больш таго, на адваротным баку вокладкі зрабіла наступны запіс: “Гродзенскаму Музею / Максіма Багдановіча. / Зоська Верас / Л. Сівіцкая-Войцік / 14 ліпеня 1989 г. / Вільня”.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча |