Name |
Фотаздымак. Грамада беларускай моладзі ў Горадні |
Author |
Гельгор Л. |
Year of establishment |
1920 г. |
Place of establishment |
г. Гродна |
Description
Фотаздымак салонны, людзі знятыя на фоне задніка. Група людзей стаіць і сядзіць у чатыры рады. Здымак наклеены на паспарту (з рэльефам пад дрэва). На фотаздымку адлюстравана група членаў Грамады беларускай моладзі, якія сфарміравалі тэатральную трупу на чале з прафесійным акторам Амяльянчыкам. Таму дзяўчаты і, часткова, хлопцы, апранутыя ў народныя касцюмы.
Intresting info
Грамада беларускай моладзі існавала ў Гродне ў 1919 - 1921 гг. Установа функцыянавала па адрасе вул. Дамініканская (цяпер Савецкая) 23. Беларуская моладзь, якая збіралася на мерапрыемствы, ладзіла публічныя чытанні вершаў, арганізавала самадзейны тэатр. З грамадой супрацоўнічалі вядомыя гродзенскія беларускія дзеячы Сяргей Баран і Сымон Якавюк (на фотаздымку пяты і чацверты злева), якія ў 1922 г. былі выбраны пасламі польскага сейма. Вясной 1921 г. Грамада беларускай моладзі была ліквідавана польскімі ўладамі, а некаторыя яе актывісты трапілі ў турму.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |