Name |
Чаша |
Author |
Таварыства братоў Кузняцовых |
Year of establishment |
ХІХ стст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
На чашы па ўсёй акружнасці - раслінны арнамент: ружовая кветка з зялёнымі пялёсткамі, залацістымі галінкамі. Размежаваны цёмна-сінім малюнкам. Арнамент паўтараецца чатыры разы, абведзены вузкай залацістай палоскай. Такая ж залацістая палоска размешчана і каля донца.
Intresting info
у Расіі канца XIX - пачатку XX стагоддзяў заводы “Таварыства вытворчасці парцалянавых і фаянсавых вырабаў М.С. Кузняцова” ў Рызе , Ноўгарадзе , Вербілках і іншых былі асноўнымі вытворцамі адносна недарагога фарфору для шырокага кола спажыўцоў.
Мацвей Сідаровіч Кузняцоў - таленавіты прадпрымальнік і прамысловец - пастаўляў фарфор па ўсёй Расіі. Ён не проста працягнуў справу свайго бацькі і дзеда, але і вывеў яе на якасна новы ўзровень – мадэрнізаваў заводы , якія дасталіся яму ў спадчыну, набыў новыя, пашырыў асартымент і рынкі збыту, здолеў паспяхова канкураваць нават з еўрапейскімі і ўсходнімі вытворцамі фарфору .
Available on exposure |
так |
Collection |
Гасцёўня |