Name |
Талерка |
Author |
Таварыства братоў Кузняцовых |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
Плыткая талерка пад філіжанку з рэльефным аздабленнем і раслінным узорам: рамонкі, васількі, незабудкі на светла-ружовым фоне. Унутранае донца белае, з пазалотай па краях. На адваротным баку талеркі - кляймо завода Кузняцовых.
Intresting info
у Расійскай Імперыі моду на фарфор увёў Пётр I, які пасля наведвання рэзідэнцыі караля Прусіі ў 1712 годзе, быў у захапленні ад палат, аформленых у кітайскім стылі. Фарфоравая мода хутка распаўсюдзілася сярод расійскіх прыдворных. І, нягледзячы на неверагодна высокі кошт такога посуду, пачаліся масавыя закупкі фарфору за мяжой.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гасцёўня |