Name |
Кілішак шкляны |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
канец ХІХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
Шкляны кілішак на фігурнай ножцы. Шкло празрыстае, бясколернае. Прызначаўся для моцных напояў.
Intresting info
маскоўскія купцы маглі не толькі шырока, з размахам баляваць, але і адмаўляліся ад п'янства так, што Масква глядзела і дзівілася. Жыў у Маскве купец Філатаў і так ён стаў выпіваць, што ледзь не збяднеў. Тады купец даў зарок кінуць піць. Справы яго сталі наладжвацца. Кажуць, што менавіта на сэканомленыя грошы ён у 1907-1909 гадах пабудаваў дом. Вядомы маскоўскі архітэктар, які пабудаваў для Філатава дом у стылі мадэрн, упрыгожыў дом вежай у выглядзе перавернутага кілішка. Так купец вырашыў паказаць усёй Маскве, што маўляў, усё, «завязаў», і кілішак напрыканцы перакуліў.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гасцёўня |