Name |
Кубак у выглядзе твару чалавека |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1920-1930-я гг. |
Place of establishment |
не ўстаноўлена |
Description
Кубак уяўляе сабой галаву чалавека з ручкай на патыліцы. Твар шырокі, вусны чырвоныя, вочы сінія, бровы чорныя, шчокі падрумяненыя, хвалістыя валасы карычневага колеру закрываюць вушы. Зверху - вянок з цёмна-карычневых кветак. У цэнтры кожнай кветкі - залатая кропка. Верхняя частка кубка абведзена пазалотай. Знутры кубак белы.
Intresting info
мода на кубкі незвычайных форм і малюнкаў існуе і па сённяшні дзень. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца кубкі ў выглядзе жывёл, птушак, мультыплікацыйных герояў, гістарычных асоб і нават палітычных дзеячаў.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гасцёўня |