Name |
Фотаздымак відавы. Гродна. Фара Вітаўта |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
сяр. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
На чорна-белым фотаздымку выява Фары Вітаўта, пабудаванай у 1586 г. у г. Гродна архітэктарам С. Гучы. На фотаздымку відаць людзей, а таксама транспарт: аўтобус і грузавік. Вакол храма высаджаны дрэвы. З левага боку на фотаздымку напісана: "Гродно".
Intresting info
спачатку гэты помнік XVI ст. дзейнічаў як касцёл, а з 1806 г. стаў Свята-Сафійскім кафедральным праваслаўным саборам, з 1920 г. - гарнізонным касцёлам. У 1961 г. быў зруйнаваны. У Сафійскім саборы ў 1894 г. быў хрышчоны Леў Адамавіч Багдановіч, у 1896 г. - Ніна Адамаўна Багдановіч, родная сястра Максіма Багдановіча. У гэтым жа саборы праводзілася паніхіда па маці Максіма Багдановіча - Марыі Апанасаўне.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |