Name |
Фотаздымак. Людвіка Сівіцкая |
Author |
Садоўскі І. І.,Казлоўскі Л. М. |
Year of establishment |
1897 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
На чорна-белым фоотаздымку выява ў поўны рост дзяўчынкі пяці гадоў Людвікі Сівіцкай (Зоські Верас). Яна апранута ў светлую сукеначку, у цёмныя панчохі і туфелькі. Стаіць абапёршыся рукою аб тумбачку, дэкарыраваную кветкамі. Фатаздымак наклеены на паспарту, якое пажаўцела ад часу.
Intresting info
у сваіх успамінах “Старое Гродна” Зоська Верас піша, што першы раз яе прывязлі ў Гродна ва ўзросце шасці месяцаў. Пасля ўжо з году ў год летам малая дзяўчынка гасцявала ў бабулі і дзядулі Сівіцкіх – Міхаліны і Міхала. Менавіта з пяці гадоў паездкі ў Гродна запомніліся Зосьцы Верас вельмі жыва і яскрава:
“Ездзілі коньмі. З Альхоўнікаў вузкая пыльная дарога вяла да шашы, якая злучала форт Асавец з Гродна. Гладкая шаша праходзіла паміж палямі, а вялікі яе адрэзак ляжаў паміж старым густым яловым лесам. У адным месцы сярод лесу была палянка, якая выходзіла аж на шашу. Расказвалі, быццам калісь на гэтай палянцы стаяла вялікая карчма, а ў гэтай карчме начамі збіраліся разбойнікі і нападалі на падарожнікаў”.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |