Name |
Фотаздымак. Эмілія і Антон Сівіцкія |
Author |
Садоўскі І. І.,Казлоўскі Л. М. |
Year of establishment |
1891 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
На чорна-белым фотаздымку карычневатага адцення амаль у поўны рост выява бацькоў Л. А. Сівіцкай. Маці Зоські Верас, Эмілія Сівіцкая, апранутая ў доўгую сукенку з даволі пышнай спадніцай, доўгімі рукавамі, добра зацягнутым карсетам, з чорным высокім каўнерыкам, да якога прышчэплена светлая брошка. Валасы сабраныя ўверх. Эмілія трымае свайго мужа пад руку. Антон Сівіцкі апрануты ў доўгі ваенны мундзір. Фотаздымак наклеены на светлае паспарту.
Intresting info
маці Зоські Верас, Эмілія Сівіцкая, родам з Гродзеншчыны. З 1915 па 1918 гг. жыла разам з дачкою Зосяй у Мінску. З'яўлялася членам управы камітэта Беларускага Таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Бала загадчыцай сталоўкі таварыства "Беларускай хаткі", дзе ў восені 1916 г. тры разы на тыдзень сталаваўся Максім Багдановіч.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |