Name |
Аўтограф верша “Домік Максіма Багдановіча ў Мінску” |
Author |
Багдановіч І. |
Year of establishment |
1987 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Мінск |
Description
Верш запісаны сінім чарнілам, у канцы - аўтограф аўтаркі і дата. Вершы Ірыны Багдановіч былі надрукаваны ў часопісах "Полымя", "Маладосць", газеце "Літаратура і мастацтва", у альманаху "Дзень паэзіі".
Intresting info
Максім Багдановіч нарадзіўся ў 1891 г. у Мінску. Аўтарка верша выказвае трывогу за лёс драўлянага дома, дзе жыў паэт. Асабліва гэта адчуваецца ў наступных радках:
"Няўжо яго аддасць глуменне тла? / Чыё маўчыць тут важкае сумленне? / паэтавы прыступкі са святла / з праменняў складзены, а не з бярвення". Ірына Багдановіч падымае тэму беражлівага стаўлення да помнікаў гісторыі, заклікае змагацца з раўнадушнымі адносінамі да гэтых маўклівых, але такіх каштоўных і дарагіх сведкаў мінулага.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |