Name |
Аўтограф верша “Максім Багдановіч” |
Author |
Анатоль Іверс |
Year of establishment |
1990-я гг. |
Place of establishment |
Беларусь, г. Слонім |
Description
Чатыры слупкі верша запісаны на светлым аркушы паперы. У пачатку верша стаіць назва "Максім Багдановіч", у канцы верша - аўтограф аўтара Анатоля Іверса і дата - 1937. Анатоль Іверс (1912 - 1999 гг.) - беларускі паэт, удзельнік вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў удзельнікам антыфашысцкага падполля. З 1934 г. пачаў друкаваць свае вершы. Яго аўтарству належаць паэтычныя зборнікі "Песні на загонах" (1939 г.), «З пройдзеных дарог» (1970 г.), «Жыву ў бацькоўскім краі» (1982 г.), «Я пайшоў бы ўслед за летам» (1987 г.).
Intresting info
Вялікая Айчынная вайна пакінула важкі адбітак у жыцці паэта. Ён удзельнічаў у падпольным руху, быў партызанам і сакратаром Слонімскага міжраённага антыфашысцкага камітэта, рэдактарам антыфашысцкай падпольнай газеты “Барацьба”. Яго жонка загінула ў Калдычаўскім лагеры, а брат у баі з акупантамі. У пасляваенныя гады савецкія ўлады доўгі час не прызнавалі слонімскую падпольную арганізацыю, а А. Іверса некалькі разоў безпадстаўна звальнялі з працы.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |