Name |
Шкатулка |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
Шкатулка невялікай прамавугольнай формы на невысокай падстаўцы, крыху шырэйшай за дно. Зверху на вечку маецца казырок такой жа самай велічыні. Вечка трымаецца на завесах, закрываецца на замочак, але ключа ад яго няма. Вечка шкатулкі ўпрыгожана адлітымі з металу часткамі расліннага арнаменту.
Intresting info
гісторыя вырабу шкатулак мае шматвяковыя карані. Першыя шкатулкі з'явіліся ў краінах Блізкага Усходу, у Егіпце, Японіі, Кітаі. На тэрыторыі Месапатаміі і Егіпта археолагамі былі выяўлены фрагменты шкатулкі з дрэва, багата ўпрыгожанай інкрустацыяй і разьбой. Узрост гэтых знаходак складае некалькі тысячагоддзяў. Еўропу шкатулкі пакарылі ў часы сярэднявечча, калі узрос інтарэс да ўсходняй культуры.
Available on exposure |
так |
Collection |
Дзіцячы пакой |