Name |
Цацка “Конік” |
Author |
Загнетаў В. |
Year of establishment |
1995 г. |
Place of establishment |
Беларусь, г. Гродна |
Description
Драўляны конік стаіць на двух паўкруглых ножках, якія злучаны паміж сабою двумя перакладзінамі. Да авальнага сядзення прымацавана галава з выразанымі вачамі і грывай, прыклеенымі вострымі вушкамі. Праз прасверленую адтуліну ў галаве ўстаўлены ручкі, за якія павінна трымацца дзіця. Конік мае ўздзечку ў выглядзе бела-чырвонага паяска, сплеценага касічкай. Уздзечка прасунута ў спецыяльныя металічныя скобы ў галаве. Ззаду сядзення прымацавана спінка ў форме трапецыі.
Intresting info
пік папулярнасці гэтых цацак прыйшоўся на канец ХІХ – пачатак ХХ ст. Ні адзін дзіцячы пакой не абыходзіўся без абавязковага атрыбуту – коніка. Гісторыкі сцвярджаюць, што такога тыпу конікі з'явіліся ў 5 стагоддзі н.э. у Грэцыі, выключна для забавы юных грэкаў. У гэты час конік выкарыстоўваўся і як першы навучальны дапаможнік пры навучанні навыкам верхавой язды. Вядома, што ў Максіма Багдановіча ў дзяцінстве таксама быў такі конік-качалка. Аднойчы, ён так разгушкаўся на коніку, што зваліўся з яго і моцна пракусіў язык. З параненага месца пайшла кроў. На дапамогу прыйшоў хатні лекар Багдановічаў І. К. Сямакін, які зашываў хлопчыку язычок. Захапленне выклікае цярпенне Максіма, які падчас такой балючай працэдуры нават не заплакаў.
Available on exposure |
так |
Collection |
Дзіцячы пакой |