Name |
Скульптура. Маці Божая |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
I пал. ХХ ст. |
Place of establishment |
не ўстаноўлена |
Description
Скульптура ўяўляе сабой рэалістычную выяву Маці Божай у поўны рост, з невысокай каронай на галаве. Маці Божая стаіць, злёгку схіліўны галаву на бок, рукі крыху разведзены ўбок. Менавіта ў такой паставе яе выяўляюць на тых абразах, дзе яна адна, без немаўляці Ісуса. Шматлікія абразы і скульптуры Божай Маці лічацца цудатворнымі. Божую Маці лічаць абаронцай вандроўнікаў, сірот, смуткуючых і пакрыўджаных. Часта да яе звяртаюць малітвы аб жаданым дзіцяці або аб сямейным шчасці.
Intresting info
знешні выгляд, Божай Маці, акрамя самых старажытных малюнкаў, вядомы па апісаннях царкоўных гісторыкаў Нікіфара Каліста, манаха Епіфана і інш. У праваслаўнай традыцыі Багародзіцу выяўляюць у характэрнай вопратцы: пурпурным мафорыі (покрыва замужняй жанчыны, што пакрывае галаву і плечы) і туніцы (доўгай сукенцы) сіняга колеру.
Available on exposure |
так |
Collection |
Дзіцячы пакой |