Name |
Цукарніца |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
канец ХІХ ст. |
Place of establishment |
Заходняя Еўропа |
Description
Аснова цукарніцы выканана з белага празрыстага шкла, мае здымную металічную накрыўку і здымную ніжнюю металічную падстаўку. На аснове ніжняй часткі падстаўкі выціснута кляймо “6375 JCB”. Накрыўка і металічная падстаўка ўпрыгожаны гравіроўкай у выглядзе расліннага арнаменту.
Intresting info
аднойчы ў Франсуа Рабле не было грошай, каб дабрацца з Ліёна ў Парыж. Тады ён падрыхтаваў два пакуначкі з надпісамі «Атрута для караля», «Атрута для каралевы» і пакінуў іх у гасцінічным нумары на бачным месцы. Даведаўшыся пра гэта, гаспадар гасцініцы тут жа паведаміў аб гэтым уладам. Рабле схапілі і з канвоем даставілі ў сталіцу да караля Францыска I, каб той вырашыў лёс пісьменніка. Аказалася, што ў пакетах быў цукар, які Рабле тут жа і выпіў са шклянкай вады.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |