Name |
Праграма спектакляў "Бутрым Няміра" і "Дарагі пацалунак" |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1920 г. |
Place of establishment |
г. Гродна |
Description
Праграма надрукавана на цёмна-чырвонай стужцы. У праграме паведамляецца аб тым, што 28 сакавіка 1920 г. адбудзецца бенефіс артыста Беларускай сцэны Мікалая Амяльянчыка. На беларускай мове. Мікалай Амяльянчык лічыўся найбольш здольным акторам трупы Грамады беларускай моладзі ў Гродне. У міжваенныя гады жыў у Гродне.
Intresting info
праграма адносіцца да ліку рэдкіх, спецыяльна друкаваных на чырвонай тканіне (шоўку). Такія праграмы друкаваліся маленькім тыражом - да 50 экземпляраў і ўручаліся найбольш шанаваным асобам - акторам і наведвальнікам спектакля. Спектакль "Бутрым Няміра" ў Гродне быў пастаўлены тэатральнай трупай Грамады беларускай моладзі. П'еса "Бутрым Няміра" была напісана ў Вільні ў 1916 г. па матывах складзенай Вацлавам Ластоўскім легенды "Каменная труна". Літаратурны крытык Максім Гарэцкі адносіў гэтую п'есу да ліку залатога фонда беларускай літаратуры.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |