Name |
Праграма спектакляў "Чорт і баба" і "Модны шляхцюк" |
Author |
Друкарня Таварыства С. Лапіна |
Year of establishment |
1919 г. |
Place of establishment |
Гродна |
Description
Праграма надрукавана на стужцы паперы. Як вынікае са зместу, мерапрыемства арганізавана Драматычнай секцыяй пры Грамадзе беларускай моладзі ў Гродне. У праграме: пастаноўкі "Чорт і баба", "Модны шляхцюк", дывертысмент, танцы. Мерапрыемства адбудзецца 30 лістапада 1919 г. у Гродне. На беларускай і польскай мовах.
Intresting info
Стварэнне Грамады беларускай моладзі звязваецца з ініцыятывай Тамаша Грыба і Паўліны Мядзёлкі - першай выканальніцай ролі легендарнай купалаўскай Паўлінкі. Т. Грыб і П. Мядзёлка сустрэліся ў Гродне ў 1919 г. і пакахалі адзін аднаго. Гродна стаў месцам, дзе яны правялі найбольш шчаслівыя месяцы свайго жыцця.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |