Name |
Лістоўка "Пад штандарам" |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1905 г. |
Place of establishment |
|
Description
Выданне ДКК БСГ (Другога Краёвага Камітэта Беларускай Сацыялістычнай Грамады). Тэкст лістоўкі - верш Цёткі (А. Пашкевіч) "Пад штандарам" рэвалюцыйнага зместу, які заклікае народ падымацца на барацьбу супраць цара. 1 л. На беларускай мове.
Intresting info
лістоўка была надрукавана дзеячамі БСГ восенню 1905 года. Усяго было надрукавана тры лістоўкі з вершамі Цёткі (Алаізы Пашкевіч) - "Мора", "Пад штандарам" і "Хрэст на свабоду". Інфармацыю пра тое, што гэты верш быў надрукаваны Другім краёвым камітэтам БСГ кірыліцай, падае А. Луцкевіч. Як паведамляе В. Коўтун, верш быў надрукаваны камітэтам БСГ у Вільні і лацінкай. Алаіза Пашкевіч (1876 - 1916) актыўна ўдзельнічала ў працы БСГ, у 1905 годзе вымушана была эміграваць і некаторы час жыла ў Галіцыі, у Львове. Яе рэвалюцыйныя вершы сталі класікай беларускай літаратуры.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |