Name |
Сурдут |
Author |
Прэнскі М. І. |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Гродна |
Description
Двубортны доўгі пінжак, прылягаючы ў таліі. Пашыты з воўны чорнага колеру. Перад адразны па таліі, з кароткімі вытачкамі. Каўнер адкладны. Шырокія лацканы, на левым – пятля. Полы закруглёныя. Зашпільваецца на адзін гузік. Падкладка атласная, камбінаваная: чорная, рукавоў – белая ў палоску.
На падкладцы, каля каўнера прышыта этыкетка з тканіны чорнага колеру. Усе надпісы і выявы вышыты ніцямі залацістага колеру. Па бакавых краях этыкеткі – лініі. Уверсе злева надпіс: “Магазинъ”. Справа – выява медаля выставы: аверс – стылізаваны двухгаловы арол, рэверс – левы профіль галавы імператара Мікалая ІІ. У левай частцы вензель з літарамі “М” і “П”. Пад медалем надпіс па дыяганалі ўправа: “М.И.Пренскага”. Унізе справа надпіс: “Гродна”. Гузікі металічныя, абцягнутыя чорным атласам. На адваротным баку - кругавы надпіс: “C.W. & C°. D.R.P.”
Intresting info
Назва сурдут паходзіць ад французскага surtout — «паверх усяго», бо апраналі яго наверх усёй астатняй вопраткі. Ад сурдута пайшлі ўсе наступныя формы верхняй мужчынскай вопраткі: фрак, візтоўка, піджак, смокінг. І калі фрак апраналі на ўрачыстасці, то сурдут быў вопраткай штодзённай для прадстаўнікоў вышэйшых і сярэдніх класаў. Існавалі таксама форменныя сурдуты для чыноўнікаў розных ведамстваў.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |