Name |
Лістоўка "Манифэстъ" |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1905 г. |
Place of establishment |
|
Description
Лістоўка заклікае працоўнае насельніцтва не плаціць у казну выкупных і іншых плацяжэй, патрабаваць аплаты золатам, забіраць свае грошы са зберагальных касаў і дзяржаўнага банка, не дапускаць выплаты даўгоў дзяржавы, змагацца супраць самадзяржаўя.
Прамавугольны ліст белай паперы, пажоўклы ад часу. Зверху па цэнтры пазначана: "Працовита бедната усих краіоу, злучайся!". Ніжэй буйным шрыфтам надрукаваны загаловак: "Манифэстъ". На адваротным баку лістоўкі пад чорнай жырнай рыскай надрукавана: "4-го дзекабра 1905 г. Друковано 3000 штук.".
Intresting info
Беларуская сацыялістычная грамада - першая беларуская палітычная партыя леванародніцкага накірунку, дзейнічала ў 1902 - 1918 гг. Спачатку планавалася назваць партыю Беларуская рэвалюцыйная грамада, але ў такім выпадку партыя змагла б дзейнічаць толькі ў глыбокім падполлі, ды і частка яе заснавальнікаў была супраць такой назвы. Таму канчаткова быў прыняты варыянт Беларуская сацыялістычная грамада.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |