Name |
Лістоўка "Да усих работникоу и работниц дваровых, да усих дзеравенских людзей на тутошней зямли беларуской" |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1905 г. |
Place of establishment |
|
Description
Выданне Беларускай сацыялістычнай грамады. Лістоўка заклікае вясковых рабочых змагацца за павышэнне падзённай і гадавой аплаты сваёй працы, за карацейшы рабочы дзень і павелічэнне часу на адпачынак. Прамавугольны ліст белай паперы, пажоўклы ад часу. Зверху па цэнтры буйным шрыфтам надрукавана: "Працовитая бедната усих краеу, злучайся!" Ніжэй - загаловак: "Да усих работникоу и работниц дваровых, да усих дзеравенских людзей на тутошней зямли беларуской." Завяршаецца лістоўка рэвалюцыйнымі заклікамі.
Intresting info
гэтая лістоўка мае важную асаблівасць - кожны экзэмпляр з адвароту мае адбітак пячаткі з надпісам "БЕЛОРУСКА СОЦЙАЛИСТЫЧНА ГРОМАДА". Абставіны яго з'яўлення наступныя. Дзеячы БСГ вырашылі замовіць партыю лістовак у меншавікоў. Тыя ўзялі грошы і надрукавалі лістоўкі, не пазначыўшы на іх назву партыі, ад імя якой яны друкаваліся. Тады беларускі мастак і паэт Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі) выразаў з кавалка дрэва пячатку з назвай партыі і цягам адной ночы ўвесь тыраж лістовак быў праштампаваны.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |