Name |
Лістоўка "Прызыўные!" |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1905 г. |
Place of establishment |
|
Description
Выданне Сацыялістычнай партыі Белай Русі. Лістоўка заклікае прызыўнікоў даведвацца праўду аб прычынах народнага бунту і хваляванняў, чытаць уважліва агітацыйныя лістоўкі, не дапушчаць глуму над сабой ад кіраўніцтва, даваць рашучы адпор на здзекі, адмаўляцца страляць у просты народ. Прамавугольны ліст белай паперы, пажоўклы ад часу. Зверху па цэнтры буйным шрыфтам надрукаваны загаловак:"Прызыўные!". Ніжэй прыведзены тэкст самой лістоўкі. Завяршаецца лістоўка словамі: "Прачытай и перэдавай другому. - Чытайце людзей сабраушы - у голос".
Intresting info
сацыялістычная партыя Белай Русі — нелегальная палітычная арганізацыя, якая была створана ўвосені 1904. СПБР дзейнічала ў цесным кантакце з Польскай партыяй сацыялістычнай (ППС), выступала за звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўлленне выбарнай народнай улады, заклікала моладзь не ісці ў войска, далучацца да народнага «бунту». СПБР выдала некалькі адозваў на беларускай мове. Яны былі надрукаваны ў Варшаве, іх распаўсюджаннем займаліся пераважна члены Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). СПБР спыніла сваю дзейнасць улетку 1907.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |