Name |
Лістоўка "Братцы мужыки!" |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1905 г. |
Place of establishment |
|
Description
Выданне Сацыялістычнай Партыі Белай Русі. Лістоўка заклікае насельніцтва не плаціць падаткаў, не слухаць царскіх законаў і прыказаў, не мець ніякіх спраў з чыноўнікамі, не ісці дабравольна прызыўнымі ў войска. Прамавугольны ліст белай паперы, пажоўклы ад часу. Зверху па цэнтры буйным шрыфтам надрукаваны загаловак:"Братцы мужыки!". Ніжэй змешчаны тэкст самой лістоўкі. Завяршаецца лістоўка надпісам: "Соціялистычная Партія Белой Руси". Пад надпісам пазначана: "Акцябр 1905 року".
Intresting info
сацыялістычная партыя Белай Русі мела мясцовыя арганізацыі ў Варшаве, Гродне, Мінску. Заснавальнікі і актывісты - Мар'ян Фальскі, Браніслаў Шушкевіч, Адам Жаба, Станіслаў і Казімір Трускоўскія. Супрацоўніцтва СПБР з БСГ, як меркавалася, павінна было прывесці да аб'яднання дзвюх арганізацый. У канцы 1904 г. М. Фальскі распачаў перамовы аб аб'яднанні з прадстаўнікамі БСГ, але спадзяваных вынікаў яны не прынеслі.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |