Name |
Знак "Гродненское Софийское братство" |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1907 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Санкт-Пецярбург |
Description
Знак зроблены ў выглядзе вянка з лаўровага і дубовага лісця, у які ўпісаны крыж з чырвонай эмалі. Над крыжам - імператарская карона. У цэнтры знака - імператарскі вензель Аляксандра ІІ, паколькі стварэнне брацтва было звязана з датай яго забойства. З адваротнага боку знака змешчаны дэвіз: «Братство возлюбите, Бога бойтесь, Царя чтите».
Intresting info
гэты знак - рэдкі прадмет адрознення членаў праваслаўнага Гродзенскага сафійскага брацтва, якое існавала пры гродзенскім Сафійскім саборы (Фары Вітаўта) з 1882 г. да Першай Сусветнай вайны. Знак быў зацверджаны 7 снежня 1907 г. і выпускала яго ювелірная фірма "Эдуард" з Санкт-Пецярбурга. У цэнтры знака знаходзіцца вензель цара Аляксандра ІІ. Брацтва займалася дабрачыннай дзейнасцю і актыўна апякала адукацыйныя ўстановы. Пры брацтве існавала вялікая бібліятэка, яго члены пісалі навуковыя артыкулы ў гродзенскую прэсу.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |