Name |
Жэтон "За красоту" |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1919 г. |
Place of establishment |
г. Гродна |
Description
На аверсе ў аздабленні расліннага арнамента надпіс - "За красоту 1 призъ 8.1.19", на рэверсе надпіс - "Гродно". Гэты знак быў уручаны невядомай асобе падчас дабрачыннага бала-вечарыны на карысць бедных гродзенцаў, які ладзіўся мясцовай беларускай грамадой. На вечарыне прысутнічалі прадстаўнікі нямецкай улады, праводзіліся конкурсы.
Intresting info
у гэты ж дзень у Гродне адбылася адна з першых усеагульных забастовак рабочых. Рабочыя пратэставалі супраць цяжкіх умоваў працы і спрабавалі не дазволіць нямецкай адміністрацыі вывезці абсталяванне з мясцовых прадпрыместваў у Германію.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |