Name |
Нож для паперы |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
І пал. ХІХ ст. |
Place of establishment |
|
Description
Нож для разразання паперы выкананы з цвёрдых парод лісцевых дрэваў, магчыма, арэха ці грушы. Нож складаецца з дзвюх частак: ачышчаная ад кары і адпаліраваная частка нажа, якая выкарыстоўваецца як лязо, мае даўжыню 190 мм, а таксама ручка, з якой кара не счышчалася. Ніжняя частка ручкі мае патаўшчэнне, на якім выразана галава сабакі – баксёра, у адтуліны для вачэй устаўлены шкляныя вочкі.
Intresting info
нож быў перададзены ў музей Шкляр Людмілай Фёдараўнай, настаўніцай Іўеўскай сярэдняй школы. Паводле падання, нож належаў паэту Адаму Міцкевічу, пасля быў падараваны ім аднаму свайму знаёмаму. Родныя гэтага знаёмага перадалі нож ксяндзу касцёла ў мястэчка Геранёны (Іўеўскі раён), а той перадаў ксяндзу Жалудовічу Міхаілу Міхайлавічу. Апошні ў 1962 г. пераў нож у Геранёнскую школу. Дырэктар школы Церах Мікалай Іванавіч у 1965 г. пераў нож Шкляр Л.Ф.
Available on exposure |
не |
Collection |
Экспазіцыя Старога замка, зала 4 |