Name |
Фотаздымак. "З'езд Таварыства беларускай школы ў Гродне" |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1928 г. |
Place of establishment |
г. Гродна |
Description
На фотаздымку група членаў ТБШ, якія прадстаўляюць гурткі Гродзенскай акругі Таварыства беларускай школы. У цэнтры прадстаўнікі ТБШ з Вільні, якія прыехалі праводзіць з'езд, - А.Уласаў і Р.Шырма, якія трымаюць у руках букеты кветак.
Intresting info
у канцы 1920-х гг. актывісты ТБШ змаглі заснаваць па ўсёй Заходяй Беларусі масу павятовых арганізацый таварыства. Не ўдалося гэта зрабіць толькі ў Ваўкавыску, і па такой прычыне. Закладаючы новую структуру кіраўнікі ТБШ Аляксандар Уласаў і Рыгор Шырма пісалі мясцовым уладам, што ўстаноўчы сход праведзены ў такім-та горадзе ў гасцініцы "Еўропа", хаця фактычна ніякіх сходаў не ладзілі. А ў Ваўкавыску гасцініцы з назвай "Еўропа" не аказалася і ўлады адмовілі ў заснаванні ТБШ, бо лёгка разгадалі "манёўр" А. Уласава. А. Уласаў пасля жартаваў, што Ваўкавыск не можа лічыцца горадам, бо ў ім няма гасцініцы з назвай "Еўропа".
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча |