Name |
Дзверцы пячныя |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
сярэдзіна ХІХ ст. |
Place of establishment |
Кранштад |
Description
Дзверцы пячныя складаюцца з рамы, палатна (уласна дзверцаў) і ручкі для закрывання печкі.
Рама ўяўляе сабой чатырохвугольнік з металічных пласцін, якія ўмуроўваліся ў печку. Палатно дзверцаў (уласна дзверцы) аблямаваны па краях арнаментам у выглядзе закручанай стужкі. У цэнтры - рэльефная выява вазы з кветкамі, па баках - авальныя медальёны з профільнымі выявамі галоваў – жаночай злева і мужчынскай справа. Пад выявай вазы з кветкамі знаходзіцца стылізаваная пліта – аснова для вазы, на якой чытаецца надпіс: “КРОНШТАТЪ”. Ручка на палатне забяспечвае закрыццё дзверцаў, і таксама ўпрыгожана арнаментам. Палатно і рама дзверцаў змацаваны паміж сабою металічным стрыжнем, які прасунуты ў адтуліны на дзверцах і рамцы, у выніку чаго ўтвараецца пятля. Дзверцы выкананы ў стылі класіцызму.
Intresting info
прадмет знаходзіўся ў дымаходзе на паддашшы паўночнага флігеля палаца віцэ-адміністратара (вул.Горкага, 2), пабудаванага ў 1770-х г. Флігель быў разбураны летам 2007 года. Магчыма, дзверцы былі ўстаўлены ў дымаход у час рэканструкцыі палаца віцэ-адміністратара пад палац праваслаўнага архірэя, якая адбывалася ў сярэдзіне ХІХ ст. Гродна мае глыбокія традыцыі ў сферы пячной вытворчасці. У раёне вуліцы Вялікая Траецкая археолагамі знойдзены рэшткі печак і майстэрні кафляра 15-17 стст. Да 1970-х гг. у горадзе існавала некалькі кафлярняў, а таксама чыгуналіцейных заводаў, дзе рабілі, у тым ліку, і пячныя дзверцы.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |