Name |
Брашура “А хто там ідзе?” |
Author |
Янка Купала |
Year of establishment |
1910 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Брашура складаецца з двух аркушаў паперы. На вокладцы ўверсе надрукавана назва кірыліцай “№ 15. Выданьне “Нашае Нівы” / А хто там ідзе? / Словы Янука Купалы / Музыка Л.М.Рогоускаго”, а ўнізе – лацінкай. Тэкст заключаны ў фігурную рамку. На ўнутраных старонках надрукаваны ноты песні і тэкст верша “А хто там ідзе?”
Intresting info
Людамір Міхаіл Рагоўскі скончыў Варшаўскую кансерваторыю (1906). У 1909-1912 гг. працаваў дырыжорам у Вільні. Творчасць яго цесна звязана з беларускай музычнай культурай: кіраваў хорам у Беларускім музычна-драматычным гуртку, ствараў музычнае афармленне да спектакляў трупы І.Буйніцкага, склаў «Беларускі песеннік з нотамі для народных і школьных хароў», куды ўключыў і ўласныя апрацоўкі беларускіх народных песень. Аўтар 7 сімфоній, 6 опер, 2 балетаў, у т.л. «Купала» (паст. 1926, Варшава), сімфанічных паэм і сюіт, у т.л. «Беларускай сюіты» для сімфанічнага аркестра (1910), камерных, харавых, у т.л. на верш Я.Купалы «А хто там ідзе?» (1910) і іншых твораў.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |