Name |
Гульня настольная |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
Гульня складаецца з 36 квадратных кардонных картак. Вонкавы бок кожнай з картак падзелены на чатыры часткі, на кожнай з якіх надрукавана палова нейкай каляровай выявы (жывёлы, рэчы ці дзеяння). Дастасоўваючы карткі адна да другой, можна, у выніку, складаць цэлыя выявы. Гэтай справе дапамагае і тое, што кожнае з чатырох палёў карткі мае свой нумар. З адваротнага боку (на затылях) картак надрукаваны зялёнага колеру арнамент, як на картах для гульні. Да картак дадаецца надрукаваны на 11 аркушах па-руску пералік прымавак і тлумачэнняў да іх. Прынцып гульні наступны. Удзельнікі гульні атрымоўвалі пэўную колькасць картак і выкладвалі з гэтых картак паслядоўнасць малюнкаў. Адначасова чыталі прымаўкі, што адпавядалі тым або іншым малюнкам, і знаёміліся з тлумачэннямі і прадказаннямі, што да гэтых прымавак дадаваліся. Колькасць картак, гледзячы па ўсім, была значна большай і дасягала прыкладна сямідзесяці адзінак. Аднак у дадзеным камплекце захавалася толькі 36 картак.
Intresting info
гродзенцы вельмі любілі разнастайныя гульні, як дома, так і на свежым паветры. З самых старадаўніх часоў дайлі да нас выразаны з дрэва меч, ігральныя косці і сярднявечныя фігуркі шахмат. У канцы 19 - пачатку 20 ст. гульні часта мелі нацыянальны каларыт. Напрыклад, гродзенскія палякі гулялі ў настольныя гульні, прысвечаныя гісторыі Польшчы, а мясцовыя яўрэі вельмі любілі граць у так званы "дрэдль" - гульню, якая сваімі каранямі ідзе ў біблейскае мінулае.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |