Name |
Праграма мясцовага тэатра |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1919/10/19 |
Place of establishment |
г. Гродна |
Description
Уверсе надрукавана “Праграма спектакля драматычнай секцыі пры грамадзе Беларускай моладзі ў Горадні”, змешчана чорна-белая выява лагатыпа мясцовага тэатра. Падаецца інфармацыя пра пастаноўкі тэатра: спектакль “Паўлінка”, камедыю “Міхалка”. У анонсе – “Страхі жыцця” (драма з жыцця падчас нямецкай акупацыі). Ролю Паўлінкі выконвае П.Мядзёлка (беларуская артыстка, педагог, мемуарыстка), яна ж з’яўляецца і кіраўніком пастановак.
Intresting info
Паўліна Мядзёлка ў кастрычніку 1917 г. па дамоўленасці з княгіняй
Магдаленай Радзівіл арганізавала беларускую школу ў вёсцы
Жорнаўка Ігуменскага павета. Пасля таго, як у сакавіку 1918 г. школа была закрыта, перабралася ў
Мінск. Працавала настаўніцай, удзельнічала ў пастаноўках
Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. Наведвала Вільню і
Гродна. З
1918 г. выступала ў друку з вершамі. З вясны
1919 г. – інспектар беларускіх школ, кіраўнік Грамады беларускай моладзі і драматычнага гуртка ў Гродне.
20 ліпеня 1919 г. арыштавана польскімі ўладамі за ўдзел у выданні газеты «Родны край» (Гродна), дзе, дарэчы, і друкавалася.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан.19-пач.20 ст. |