Name |
Праграма да спектакляў “Въ царствъ скуки” і “Волшебный вальсъ” Маскоўскага тэатра Карша. |
Author |
Друкарска-Літаграфічнае т-ва С.Лапіна |
Year of establishment |
1913 г. |
Place of establishment |
г. Гродна |
Description
Праграма да спектакляў “Въ царствъ скуки” і “Волшебный вальсъ” Маскоўскага тэатра Карша, які гастраляваў у горадзе Гродна ў 1913 годзе. Праграма ўяўляе сабой ліст белай паперы, памерам 360х140мм. На якім уверсе змешчана эмблема тэатра – стылізаваны струнны музычны інструмент на нотным стане і дзве ружы , злева надпіс “Городской”, справа “театръ”, унізе чорнай фарбай надрукаваны тэкст наступнага зместу: “Гастроли/ Московского театра Корша/ Программа./ Въ Четвергъ 28-го Марта 1913 г./ представлено будетъ/ Въ царствъ скуки / (Le monde ou I’on s’ennuie)/ Комедія въ 3-хъ дъйствіяхъ соч. Пальерона,/ пер. А.Дмитріева и Н.Кичеева./” Ніжэй прадстаўлены спіс дзеючых асоб”. Другая частка праграмы апавядае аб спектаклі “Волшебный вальсъ” і мае наступны змест: “(Zauberwalzer)/ Шутка въ 1 дъйствіи съ пъніемъ, Анатолія Шмитгофа ” Ніжэй прадстаўлены спіс дзеючых асоб. У прамавугольнай рамачцы надрукаваны час пачатку спектакляў: “Начало въ 8 1/2 час. вечера.
Intresting info
тэатральнае жыццё Гродна заўсёды было вельмі насычаным. Першыя тэатральныя пастаноўкі арганізоўваліся яшчэ гродзенскімі езуітамі ў канцы 17 ст. Вядомым быў гродзенскі тэатр Антонія Тызенгаўза, заснаваны ў другой палове 18 ст. У 1802-1809 гг. у Гродне працаваў пастаянны тэатр, заснаваны арганізатарам і антрэпрэнёрам, актрысай Саламеяй Дэшнер. У другой палове 19 - пачатку 20 ст. у Гродне часта заглядалі трупы расійскіх тэатраў, у тым ліку з Масквы і Санкт-Пецярбурга.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |