Name |
Вагі-бязмен |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1920-30-я гг. |
Place of establishment |
Заходняя Беларусь |
Description
Вагі-бязмен складаюцца з вымяральніка і кручкоў для падвешвання грузаў. Вымяральнік выкананы са стальной пласціны ў форме эліпса, унутр якога ўстаўлена медная пласціна ў форме паўмесяца на яе нанесены меры вагі ў пудах і фунтах, з аднаго боку, у кілаграмах, з другога. Да края пласціны прымацавана фігурная стрэлка, якая паказвае вагу. Да вымяральніка прымацаваны два кручкі (маленькі і вялікі), на якія падвешвалася рэч (вагу якой неабходна было высветліць) і два кальцы, на якія падвешваўся бязмен.
Intresting info
такімі бязменамі карысталіся на шматлікіх гродзенскіх рынках. У пачатку 20 ст. у Гродне функцыянавалі Сенны рынак (у цэнтры Гродна), Мясны рынак (каля харальнай сінагогі), Рыбны рынак (са спецыяльнымі "яткамі" для продажу рыбы), Дроўны рынак (пасля Грандзіцкі), дзе гродзенцы запасалі дровамі для абагравання сваіх кватэр зімой.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |