Name |
Вядзерца для шампанскага |
Author |
фірма Норблін і К |
Year of establishment |
кан. ХІХ – пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
г. Варшава |
Description
Вядзерца для ахаладжэння шампанскага з накрыўкай, зроблена з мельхіёру, штампоўка. Вядзерца знешне нагадвае бандарнае драўлянае вядро з абручамі – па тры ўнізе і ўверсе. У верхняй частцы дзве ручкі, якія маюць форму кнопкі на круглай аснове, у якую ўстаўлена кальцо. Ручкі прылітаваны (прыпаяны) да сценак вядзерца. Унізе вядзерца мае ножкі ў форме зрэзаных зубцоў. Унутры на дне - спецыяльнае гняздо, у якое ўстаўлялася бутэлька. Вядзерца мае накрыўку круглай формы, з вялікай адтулінай у цэнтры для горлачка бутэлькі.
Intresting info
У 1820 г. Вінцэнты Константы Норблін заснаваў фабрыку металічных вырабаў. У 1835 г. заключыў дагавор са сваім супрацоўнікам Меертам. У гэты час пачынаецца вытворчасць пасярэбраных і пазалочаных вырабаў метадам гальванізацыі. У 1864 г. дачка Норбліна ўзяла шлюб з Тэадорам Вернерам. Норблін перадаў фірму дачцы і сыну Людвіку. Яны і заснавалі гэтую фірму “Норблін і К”. У 1882 г. купілі фабрыку Бухаў і фірма стала называцца “Норблін, Вернер і Бух”, якая праіснавала да пачатку Другой сусветнай вайны.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |