Name |
Альманах "Маладая Беларусь" |
Author |
выдавецкая суполка “Загляне сонца і ў наша ваконца” |
Year of establishment |
1912 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. С.-Пецярбург |
Description
“Маладая Беларусь” – літаратурна-мастацкі, грамадска-палітычны альманах. Друкаваўся на беларускай мове кірыліцай і лацінкай адначасова па меры падрыхтоўкі рукапісаў. Меў літаратурна-мастацкія, сацыяльна-палітычныя і краязнаўчыя аддзелы. Выдаваўся ў 1912 г. (серыя 1, сшытак 1, 2) і ў 1913 г. (сш. 3). У звароце “Да чытачоў” у сшытку 1 (с. 6) рэдакцыя абвясціла сваёй задачай “патрапіць першы раз да сэрца несвядомага беларуса, каб, умацаваўшы ў ім свядомыя адносіны да нашай справы, мець ў ім беларуса-грамадзяніна”. У падрыхтоўцы да выдання сшытка 1 браў удзел Б. Эпімах-Шыпіла. У гэтым сшытку ўпершыню была апублікавана драматычная паэма Я.Купалы “Сон на кургане”. У сшытку 160 с.
Intresting info
скончыўшы ў 1911 г. гімназію, М. Багдановіч наведвае Вільню, дзе пазнаёміцца з Вацлавам Ластоўскім, Іванам і Антонам Луцкевічамі ды іншымі дзеячамі беларускага Адраджэння. Там жа М.Багдановіч знаёміцца і з патрыярхам беларускага нацыянальнага адраджэння Браніславам Эпімах-Шыпілам, з якім ён пасля будзе весці ліставанне. У лістападзе 1911 г., знаходзячыся ўжо ў Яраслаўлі, Багдановіч будзе пісаць у рэдакцыю альманаха “Маладая Беларусь” ліст з просьбай надрукаваць два яго вершы разам з невялікім літаратуразнаўчым нарысам пра санетную форму дасланых вершаў. Напрыканцы свайго ліста паэт не абміне ўвагай свайго віленскага знаёмага: “Паклон п. Шыпіле — пазнаёміліся ў Вільні”.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |