Name |
Шкатулка |
Author |
завод Фражэ |
Year of establishment |
кан. ХІХ – пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
г. Варшава |
Description
Шкатулка мае васьмігранную форму, звонку пасярэбрана, унутры пазалочана. Па перыметры тулава шкатулкі зверху і знізу акаймляюць рэльефныя паяскі з раслінным арнаментам (ракавіны, лісце). На пярэдняй сценцы размешчана замочная шчыліна з рэльефным раслінным арнаментам “акант”. Замок адсутнічае. Чатыры ножкі ў выглядзе лапаў са свінцова-алавянага сплаву. Цэнтральная частка вечка выпуклая, упрыгожана рэльефным арнаментам галінак і кветак у стылі мадэрн. Унутры вечка мае замочную пятлю. Шкатулка выканана ў стылі эклектыкі. На донцы кляймо круглай формы – "Warszawa Fraget 1848".
Intresting info
Юзэф Фражэ (1797-1867) – польскі мануфактуршчык французскага паходжання, які ў 1824 г. заклаў у Варшаве мануфактуру металічных вырабаў, дзе ажыццяўлялася пасерабрэнне гальванічным спосабам.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |