Name |
Канверт для насовак |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расія |
Description
Канверт, прызначаны для захоўвання насовак, пашыты з атласнага матэрыялу. З вонкавага боку нанесена вышыўка каляровымі ніткамі з шоўку. Вышыўка нанесена ў тэхніцы гладзі. Вышыты букет палявых кветак і матыль над імі. Матыль вышыты маленькімі вузялкамі з нітак. Канверт складваецца напалову і завязваецца на вяровачцы. З унутранага боку канверт сцёганы (паміж слаямі тканіны знаходзіцца слой ваты, які прышыты да тканіны).
Intresting info
у 19 - пачатку 20 ст. насоўкі лічыліся жыццёва неабходным аксесуарам. Паступова іх упрыгожвалі усё болей. Для мужчын гэта былі сімвалы шляхетнасці і сацыяльнага становішча, а жанчыны маглі выказваць пры дапамозе насоўкі самыя розныя пачуцці. Канверты для насовак былі цікавым сувенірам, які жанчыны дарылі адна другой і стараліся іх упрыгожваць.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |