Name |
Ліст Л.Войцікавай (Зоські Верас) да Пятра Сяўрука |
Author |
Зоська Верас |
Year of establishment |
1927 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Л. Войцікава звяртаецца да П.Сяўрука як да старшыні Гродзенскай акружной управы ТБШ з просьбай, каб усе гурткі ТБШ падпісаліся на дзіцячы часопіс "Заранку". Аркуш складзены папалам, тэкст на 3 стар. На беларускай мове.
Intresting info
Людвіка Войцікава - прозвішча па мужу вядомай беларускай паэткі Зоські Верас (у дзявоцтве Людвіка Сівіцкая), якая правяла дзяцінства ў Гродне і была адной з заснавальніц Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. Працуючы ў Вільні Л. Войцікава была сакратаром беларускіх незалежных газет, сама рэдагавала дзіцячы часопіс "Заранка" і гаспадарчае выданне "Беларуская Борць". Яе не адзін раз арыштоўвалі польскія ўлады.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |