Name |
Газетніца |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расія |
Description
Газетніца ўяўляе сабой прамавугольнай формы торбачку, пашытую з ільнянога палатна светла-шэрага колеру. На вонкавым баку газетніцы каляровымі ніткамі вышыты 5 кветак касачоў ружовага і чырвонага колераў. Вышыўка выканана крыжыкам. Унутр газетніцы падшыта падкладка з баваўнянай белай тканіны. Зверху да газетніцы прышыты вязаныя кручком петлі, праз якія прапускаюцца дзве драўляныя палачкі з фігурнымі насадкамі на канцах. Знізу да газетніцы прымацаваны шэсць кутасоў белага колеру.
Intresting info
такія газетніцы былі папулярныя сярод гродзенскіх мяшчан у пачатку 20 ст. Чыталі як гродзенскую прэсу, так і сталічныя выданні. У Гродне, пачынаючы з 1830-х гг., выдаваліся "Гродзенскія губернскія ведамасці" на рускай мове, якія змяшчалі, галоўным чынам, афіцыйную інфармацыю. З 1911 г. у Гродне выходзіла газета "Наше Утро", дзе было значна больш інфармацыі неафіцыйнай, дуркаваліся фельетоны, вершы. На польскай мове можна было выпісаць "Беластоцкую газету", дзе таксама друкавался шмат навін з Гродна.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |