Name |
Паштоўка “Вильна. Острыя Ворота” |
Author |
Візон Д. |
Year of establishment |
да 1914 г. |
Place of establishment |
г.Вільня |
Description
Паштоўка чорна-белая, на ёй змешчана выява аднаго з важнейшых помнікаў гісторыі і архітэктуры Вільні – Вострай брамы. Апошняя ўяўляе сабою вароты гарадской сцяны і капліцу (адзіныя, што захаваліся да гэтага часу) з цудатворнай іконай Маці Божай Вастрабрамскай. Вароты былі пабудаваны ў гатычным стылі ў 1503-1522 гг., калі вакол горада была ўзведзена гарадская сцяна з пяццю, пазней з дзевяццю варотамі. З боку горада над варотамі была пабудавана манахамі-кармелітамі капліца, спачатку драўляная (у 1671 г.), затым каменная (у 1754 г.) у барочным стылі. На паштоўцы таксама выява людзей і гужавога транспарту. Унізе надрукавана назва, з адваротнага боку – надпіс чорным чарнілам ад рукі, два круглыя паштовыя каляндарныя штэмпелі, прыклееная паштовая марка наміналам “3 коп.”.
Intresting info
цудатворная ікона Маці Божай Вастрабрамскай ушаноўваецца як католікамі, так і праваслаўнымі, лічыцца адной з важнейшых хрысціянскіх святынь Вільні, Літвы і Беларусі. З іконай і са створанымі ёю цудамі звязаны пэўныя легенды і паданні, яна адлюстравана ў творах знакамітых мастакоў і літаратараў. Так, пад уражаннем ад наведвання Вільні летам 1911 г. быў напісаны верш М.Багдановіча “Пагоня” (“Толькі ў сэрцы трывожным пачую ∕ За краіну радзімую жах, ∕ Успомню Вострую браму святую ∕ І ваякаў на грозных канях…”).
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |