Name |
Сурвэта |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расія |
Description
Сурвэта мае форму круга з адыходзячымі ад яго чатырма промнямі. У цэнтры сурвэты размешчаны кавалак тканіны крэмавага колеру з выявамі кветачак, які мае форму васьмівугольніка з закругленымі бакамі. Вакол яго ў ажурную кампазіцыю выкладзена тасьма, якая ўтварае кампазіцыю ў выглядзе кветак і раслінных узораў. На кожным з промняў размяшчаюцца па дзве разеткі з чатырохпялёсткавымі кветкамі ўнутры. Канструктыўную частку кожнага промня таксама складаюць: адна кветка туліпана з трыма пялёсткамі і па дзве кветкі рамонкі. Палоскі тасьмы сшыты паміж сабой ніткамі. З нітак таксама вышыты некаторыя элементы. Тасьма выканана на фабрыцы.
Intresting info
сурвэты такой формы клаліся на сярэдзіну стала на звычайную сурвэту, што было сведчаннем як заможнасці сям'і, так і асаблівага майстэрства гаспадыні і яе клопату пра сямейны дабрабыт.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |