Name |
Кніга “Zbornik “Nasay Niwy” №1” |
Author |
друкарня М. Кухты |
Year of establishment |
1912 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Зборнік невялікага фармату, надрукаваны лацінкай на беларускай мове. На вокладцы напісана назва зборніка і выдавецтва, на ўнутраных старонках змешчаны творы беларускіх аўтараў: Т.Гушчы “Старасць не радасць”, К.Лейкі “Кульгавы дзядзька Раман”, Я.Журбы “Прыгонная душа”, М.Арла “Чым жыве народ” і інш.
Intresting info
газета “Наша Ніва” (1906-1915 гг.) была свайго роду грамадскім інстытутам беларускай культуры, выконвала ролю каардынацыйнага выдавецкага цэнтра, яе намаганнямі былі апублікаваны некаторыя зборнікі беларускіх пісьменнікаў (у тым ліку “Песні жальбы” Я.Коласа, “Вянок” М.Багдановіча, “Чыжык беларускі” Г.Леўчыка і інш.), быў наладжаны выпуск штогадовага “Календара “Нашай Нівы”, а таксама альманаха “Зборнік “Нашай Нівы”, “Каляднай пісанкі. 1913 г.” і інш.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |