Паўночна-Заходнія чыгункі былі заснаваны ў 1906 г. пры аб'яднанні Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі з Балтыйскай і Пскоўска-Рыжскай чыгункамі. Шляхі праходзілі па тэрыторыі Пецярбургскай, Эстляндскай, Ліфляндскай, Курляндскай, Віленскай, Ломжынскай, Варшаўскай, Сядлецкай, Сувалкаўскай, Ковенскай, Гродзенскай і Віцебскай губерняў. Паўночна-Заходнія чыгункі злучалі два буйныя прамысловыя раёны - Пецярбургскі і Варшаўскі, а таксама ажыццяўлялі найбольш масавыя пасажырскія перавозкі (1-ае месца сярод чыгунак Расійскай Імперыі). Асноўныя лініі: Пецярбург - Варшава (праз Гродна), Тосна - Рэвель - Балтыйскі порт і Пскоў - Рыга. Агульная працягласць складала 2537 вёрст. У рухомым складзе знаходзілася 880 паравозаў. У распараджэнні чыгункі знаходзіліся чыгуначныя майстэрні ў Пецярбурзе, Рэвелі, Коўна, Вільні, 20 вучылішч для падрыхтоўкі кадраў. У 1929 г. лініі былых Паўночна-Заходніх чыгунак, якія пасля распаду Расійскай Імперыі засталіся ў межах РСФСР, былі аб'яднаны з Кастрычніцкай чыгункай. А пасля распаду СССР знаходзяцца ў складзе Беларускай, Прыбалтыйскай чыгункі і некаторыя лініі адышлі да Расіі.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |