Name |
Гарсэт |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расія |
Description
Гарсэта цвёрдая, сшытая з атласнай тканіны двух колераў: малінава-ліловага і крэмавага з набіўным раслінным малюнкам са шматлікімі костачкамі з пластмасы і кітовага вуса ад лініі грудзей да лініі сцягна. Складаецца з дзвюх частак, якія злучаны паміж сабой пры дапамозе чатырох металічных заціскаў (спераду) з надпісам літар: "О.В." і выявай дзвюх галінак, а ззаду - на шнуроўцы, якая працягнута праз дванаццаць адтулін (на кожнай частцы), акантаваных металам. Уздоўж змешчаны чатыры вертыкальныя металічныя пласцінкі (па дзве на кожнай частцы) і дзесяць з кітовага вуса, якія застрочаны паміж двума слаямі тканіны.
Гарсэта з'яўляўся элементам жаночай бялізны.
Intresting info
гарсэта належала Ірыне Васільеўне Цімінскай - адной з найбольш прыгожых жанчын свайго часу. Яна паходзіла з беднай малдаўскай сям'і. Пасля таго, як засталася сіратой, у 9 гадоў была ўзята вучыцца ў Марыінскую балетную школу ў Пецярбурзе. Была артысткай кардэбалета Марыінскага тэатра. Спявала сапрана. Выйшла замуж за брата міністра шляхоў зносін Расіі Думерашка, з якім некаторы час жыла ў Мінску. Пасля кінула яго і вярнулася ў Пецярбург. Думерашка спрабаваў вярнуць яе, але пасля няўдачы застрэліўся ва ўласным чыгуначным вагоне. У 1911 г. выйшла замуж за сына дырэктара народных вучылішч Гродзенскай губерні У.А.Цімінскага Юрыя Уладзіміравіча Цімінскага. Пасля гэтага некаторы час жыла ў Гродне ў доме Цімінскіх, што стаяў на цяперашняй вуліцы Дзяржынскага (пазней гэты дом меў нумар №11). Потым жыла з мужам у Марыупалі. Пасля рэвалюцыі сям'я Цімінскіх жыла ў Ленінградзе, дзе муж Ірыны Васільеўны быў прафесарам тэхнічнага інстытута. Пасля яго смерці, у 1972 годзе, пераехала ў Гродна. Памерла ва ўзросце 92 год і пахавана на могілках па пр-це Касманаўтаў.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |