Name |
Плакетка з выявай Адама Міцкевіча |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1920-30-я гг. |
Place of establishment |
Польшча |
Description
Плакетка адліта са свінцова-алавянага сплава. На плакетцы рэльефная выява галавы Адама Міцкевіча. Знешні бок плакеткі апрацаваны спецыяльным растворам у выніку чаго яна пакрылася пацінай і мае спецыфічны чорны колер. З правага боку каля галавы Міцкевіча на польскай мове надпіс накшталт подпісу паэта “A. Mickewicz”. Пад выявай Адама Міцкевіча зроблены дзве лаўровыя галінкі, звязаныя паміж сабою ў ніжняй частцы стужкай. Частка стужкі з левага боку адламалася.
Intresting info
у канцы 19 - пачатку 20 ст. і ў міжваенныя гады на землях былой Рэчы Паспалітай панаваў культ асобаў, звязаных з нацыянальна-вызваленчай барацьбой. У многіх гарадскіх кватэрах і шляхецкіх сядзібах разам з іконамі Маці Божай Вастрабрамскай віселі партрэты Тадэвуша Касцюшкі, Юльяна Нямцэвіча, Юзафа Крашэўскага, Адама Міцкевіча. Гэтых асобаў не толькі малявалі, але і адлівалі іх бюсты, рабілі плакеткі і нават вышывалі ніткамі і бісерам.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча ў Новым замку |