Name |
Маслёнка “Качка” |
Author |
Фабрыка М.С.Кузняцова ў Рызе |
Year of establishment |
1870-1887 гг. |
Place of establishment |
Рыга |
Description
Маслёнка “Качка” складаецца з дзвюх частак – тулава і накрыўкі.Тулава маслёнкі ў выглядзе ніжняй часткі тулава, крылаў і хваста качкі. Накрыўка ў выглядзе верхняй часткі тулава качкі з галавой і крыламі. Па ўсім тулаве качкі да галавы - рэльефная імітацыя апярэння птушкі. Грудзі, крылы і хвост пакрыты светла-фіялетавай з перламутрам фарбай (часткова сцерлася). Дзюба качкі пакрыта светла-аранжавай з перламутрам фарбай (па краях сцерлася). Вочы намаляваны тонкім, чорнага колеру, контурам. На ўнутраным донцы маслёнкі, справа - невялікі раскол. На плоскім донцы часткова сцёртае кляймо сіняга колеру: герб Расійскай Імперыі - двухгаловы арол і надпіс у тры радкі: “Фабрики / М.С.Кузнецова/ въ г.Риге”.
Intresting info
купецкая сям’я Кузняцовых займалася вырабам рэчаў з фарфору, пачынаючы з пач. ХІХ ст. У 1842 г. Кузняцовы заснавалі фабрыку ў Рызе. З 1887 па 1915 г. існавала Таварыства Кузняцовых, якое аб'ядноўвала ўсе фабрыкі гэтай сям’і ў адзін канцэрн
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Новага Замка |