| Name |
Кніга “Apawiadannia i legendy wierszam roznyh autorou” (Апавяданні і легенды вершам розных аўтараў) |
| Author |
Беларускае выдавецкае таварыства |
| Year of establishment |
1914 г. |
| Place of establishment |
г.Вільня |
Description
Кніга надрукавана на беларускай мове лацінкай. На вокладцы – назва, горад і год выдання. У кнізе змешчаны творы Я.Купалы “Шчасце” і “Роднае слова”, А.Гаруна “Каму што”, К.Буйло “Курган”, А.Паўловіча “Смешны закон”, Л.Лобіка “Лекар-вядзьмар” і інш. У кнізе 94 старонкі з пагінацыяй.
Intresting info
ўвосень 1913 г. Я.Купала вяртаецца ў Вільню, дзе спачатку працуе сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, а потым ізноў супрацоўнічае з “Нашай Нівай”. З 7 сакавіка 1914 г. газета выходзіць за подпісам Купалы як рэдактара. Адначасова ён дапамагае Максіму Багдановічу ды Канстанцыі Буйло ў выданні зборнікаў іх паэзіі.
| Available on exposure |
так |
| Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |