Name |
Кніга “Якім Бяздольны” |
Author |
Пётра Беларус |
Year of establishment |
1914 г. |
Place of establishment |
г. Вільня, друкарня М.Кухты |
Description
На вокладцы кнігі надрукавана назва, выхадныя дадзеныя. На тытульным лісце кнігі, пад назвай змешчана выява герба “Лебедзь” вядомага роду Завішаў, з якога паходзіла Магдалена Радзівіл. Яна фундавала свае грашовыя набыткі на выданне кніжак беларускіх літаратараў-творцаў пачатку ХХ ст. Пачынаецца кніга з уступнага артыкула П.Беларуса “Ад аўтора”, далей падаецца тэкст апавядання “Якім Бяздольны”, якое выйшла асобным выданнем. У кнізе 54 старонкі з пагінацыяй.
Intresting info
Пётра Беларус (сапраўднае, Пётр Яленскі ) – беларускі паэт, пісьменнік, публіцыст пачатку ХХ ст., у 1913-1915 гг. друкаваўся ў газеце “Наша Ніва”. Апяваў родны край, выступаў супраць непісьменнасці і бескультур'я дарэвалюцыйнай вёскі, прапагандаваў народнае мастацтва. Творы П. Беларуса носяць асветніцкі характар, у іх утрымоўваюцца матывы асуджэння сацыяльных парадкаў.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |